Читать «Прыгода Вальтэра Шнафса (на белорусском языке)» онлайн - страница 6

Мопассан Ги Де

Калi пачало свiтаць, калона ўвайшла ў галоўнае мястэчка акругi Лярош-Уазэль, атрад нацыянальнай гвардыi якой здзейснiў гэты подзвiг.

Узрушанае, занадта ўсхваляванае насельнiцтва ўжо чакала. Калi ўсе ўбачылi каску палоннага, падняўся страшэнны гвалт. Кабеты ўскiдалi рукi, старыя бабулькi плакалi, нейкi сiвы дзед кiнуў у прусака сваёй мылiцай, але толькi паранiў яго ахоўнiку нос.

Палкоўнiк крычаў на ўсю моц:

- Сачыце за бяспекаю вязня!

Нарэшце дабралiся да гарадской ратушы. Турэмны пакой быў адчынены, Вальтэра Шнафса развязалi i кiнулi ўсярэдзiну.

На варту вакол будынка было пастаўлена дзвесце ўзброеных салдатаў.

I тады, нягледзячы на голад, якi мучыў яго доўгi час, прусак, звар'яцелы ад радасцi, пачаў скакаць; ён скакаў утрапёна, ускiдваючы рукi i ногi, ён крычаў нешта немым голасам i скакаў - заўзята, нястрымна, пакуль не павалiўся, знямоглы, на каменную падлогу каля сцяны.

Ён быў палонны Ўратаваны!

Вось так, усяго праз шэсць гадзiн акупацыi, замак Шампiнье быў адбiты ў ворага.

Гандляр-суконшчык, палкоўнiк Рацье, якi ўзначальваў у гэтай аперацыi лярош-уазэльскi атрад нацыянальнай гвардыi, быў узнагароджаны.