Читать «Квідытч скрозь стагоддзі» онлайн - страница 22

Джаан Роўлінг

Раздзел X. Квідытч сёння

Квідытч працягвае хваляваць і ўзбуджаць мноства гледачоў ва ўсім свеце. Сёння кожны чараўнік, які набывае білет на матч, становіцца сведкай напружанай барацьбы таленавітых ігракоў (вядома, калі Снітч не злоўлены ў ходзе першых пяці хвілін, у якім выпадку мы ўсё пачуваемся трохі ашуканымі). Лепшым пацверджаннем гэтага з'яўляюцца розныя прыёмы, вынайдзеныя за доўгую гісторыю квідытча ведзьмакамі і ведзьмамі, якія імкнуліся ўдасканаліць сваё майстэрства і саму гульню. Некаторыя з гэтых прыёмаў паказаныя ніжэй.

Атакавалая пазіцыя "Каршаковая галава". Форварды ўтвораць групу ў форме стралы і такім парадкам ляцяць да варот. У вышэйшай ступені застрашвае сапернікаў і вельмі эфектыўная для ўхілення іншых гульцоў.

Вібрацыя Вулонгонга. Удасканалены аўстралійскай камандай "Ваяры Вулонгонга", гэты прыём з'яўляецца зігзагападобным рухам, выконваемым на вялікай хуткасці для ўхілення Форвардаў саперніка.

Падвойная васьмёрка. Спосаб абароны варот, як правіла, ужывальны пры выкананні штрафнога, пры якім Абаронец з высокай хуткасцю аблятае вакол трох абручоў варот, каб заступіць шлях Кваффлу.

Захоп гультая. Становішча ўніз галавой на мятле, пры якім гулец трымаецца за яе рукамі і нагамі, каб ухіліцца ад Бладжара.

Люстраная абарона. Абодва Адбіваюшчых б'юць па Бладжару адначасова, тым самым павялічваючы сілу атакі Бладжара.

Марская зорка і мятла. Спосаб абароны Абаронца. Абаронец трымае мятлу гарызантальна, абхапляючы яе адным рукой і адной нагой. Усе канечнасці пры гэтым павінны быць выцягнуты (гл. мал. 7). Спрабаваць выканаць марскую зорку без мятлы абсалютна бескарысна.

Зваротны адлёт. Прыём, пры якім Адбіваюшчы б'е па Бладжару бітай з тыльнага боку рукі, накіроўваючы яго за сябе. Дакладнае выкананне прыёму спалучана з цяжкасцямі. Тым не менш прыём вельмі карысны для збівання з толку саперніка.

Перадача праз плячо. Форвард кідае Кваффл праз плячо іншаму гульцу. Дакладнасць траплення з'яўляецца праблематычнай.

Перахоп Пламптона. Падааецца выпадковым рух Лаўца, пры якім Снітч улятае ў яго рукаў. Прыём названы ў гонар Радэрыка Пламптона, Лаўца "Тарнада Татшілла", які ўжыў яго пры рэкордна хуткаму пайманню Снітча ў 1921 году. Нягледзячы на заявы некаторых крытыкаў аб выпадковасці гэтага выніку, Пламптон да сваёй смерці працягваў сцвярджаць, што дзеянне было спланаванае.