Читать «Зямля пад белымі крыламі» онлайн - страница 122

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч

Я не мог напісаць аб усім і ўсіх, і хай яны мне прабачаць.

І вы прабачце мне за доўгую размову. Калі пачнеш прызнавацца ў любові да самага дарагога — скончыць тое прызнанне амаль немагчыма.

Вы самі ўсё зведаеце, самі перамераеце яе дарогі і сцежкі. Зведаеце больш за мяне, перад вамі куды больш доўгая дарога.

Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, дый непатрэбна.

Але калі вам, дарагія мае дзяўчаты і хлопцы, захацелася пасля прачытанай кнігі прайсці па шляхах нашай Беларусі, нашай зямлі пад белымі буслінымі крыламі, пахадзіць гэтымі дрымучымі дубровамі, праплысці гэтымі поўнымі рэкамі, — буду лічыць, што работа мая зроблена. Буду шчаслівы.

Бывайце ж шчаслівыя і вы.

1971 г.

Примечания

1

Гатунак пірага.

2

Разынак, ізюму.

3

Посуд з рыльцам.

4

Крык дзіцяці і крык савы адноль кава перадаецца выклічнікам "ку-га!" (уа!), таму нават бытавала павер'е, нібыта крык савы прарочыць, што ў доме хутка народзіцца дзіця.

5

Прыклад прыведзены Янкам Брылём у кнiзе "Жменя сонечных промняў". Прыклад з "таго" вяселля, што бачыў сам, я, на жаль, забыў.

6

На поўдні Гродзеншчыны часам кафейныя з сінімі ці чырвонымі абшлагамі. Па Бугу — цёмна-шэрыя з чорнымі абшлагамі і г.д.

7

Дрэвы, помнікі (манументы) нашы, колькі ж кожны год вас пажырае купецкая або ўрадавая маскоўская сякера?

8

Драўнінныя грыбы.

9

Россия. Полное географическое описание нашего Отечества. СПб., 1905 г., т. ІХ, стар. 156–157.

10

Россия. Полное географическое описание нашего Отечества. СПб., 1905 г., т. ІХ, стар. 156.

11

Пад час адной бітвы ў Ламбардыі дзве арміі рыцараў, чалавек па 300 кожная, ад усходу да захаду секліся мячамі. Загінуў адзін. Упаў з каня, і яго затапталі. Порах пасля, вядома, змяніў справу.

12

Г. зн., каб ніколі не садзілі, як ганаровага госця, а толькі раз паклалі ў кут галавою, як памрэ.

13

Паходжання беларускага, нацыі польскай (лац.).

14

Беларускіх сялян-католікаў такое не датычылася. Яны зберагалі і мову, і звычкі, хаця, вядома, касцёл накладаў свой адбітак на ўсё гэта.

15

И. Н. Голенищев-Кутузов. Гуманизм у восточных славян. М., 1963.

16

Славуты польскі акцёр-комік.

17

Хто ты такі? Малы паляк. Які знак твой? Белы арол. Дзе ты жывеш? Паміж сваіх. У якім краю? У польскай зямлі.