Читать «Вясковы лекар (на белорусском языке)» онлайн - страница 5

Франц Кафка

Радавацца трэба, пацыенты:

Лекар вам пакладзены ў пасцель!

Гэтак нiколi не дабрацца мне дадому; прапала мая добрая практыка; новы лекар абкрадвае мяне, але дарма стараецца, бо замянiць мяне ён не можа; у маёй хаце лютуе паскудны стайнiк, Роза - яго ахвяра, мне не хочацца выдумляць гэтага. Голы, пакiнуты на марозе гэтаю найняшчаснейшай парою, у зямной каламажцы, з незямнымi коньмi, туляюся я, стары чалавек, без нiякай мэты. Маё футра цягнецца недзе ззаду за возам, мне нiяк няможна ўзяць яго, i нiхто з рухавага збою пацыентаў не паварушыць нават пальцам. Падманулi! Падманулi! Адзiн раз паверыў аблуднаму званку, i - нiчога ўжо больш немагчыма выправiць!