Читать «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня» онлайн - страница 287

Невядомы

The authors belong to different intellectual groups and the texts were created at different times. Among the authors are very young people who represent the new generation of Belarusian intellectuals. This really wide representation gives an insight into the Belarusian intellectualism of the latest decade.

The book has been prepared by the Belarusian Collegium and it should be mentioned that the majority of the authors are professors at the BC.

Finally, I would like to express my gratitude to the Polish Institute in Minsk and the Royal Embassy of the Netherlands in Warsaw for their support in the preparation of this book.

Minsk, Belarus, May, 2003

Заўвагі

1

Маецца на ўвазе сувязь лічбавай сімволікі супольнасцяў часоў палеаліту з першаіснай дыферэнцыяцыяй Космасу па гарызанталі (чатыры бакі сусвету) і вертыкалі (верхні, сярэдні, ніжні свет), добра вывучаная этнографамі ў традыцыйных культурах усіх кантынентаў. Аказваецца, у залежнасці ад абранай “кратнасці” светаўяўлення можна рэканструяваць тып традыцыі: “гарызантальныя” этнасы выкарыстоўвалі сімвалы “жаночай”, пасіўнай скіраванасці, а “вертыкальныя” (кратныя 3) — сімвалы актыўных, “мужчынскіх” пачаткаў сусвету. Больш падрабязна гл.: Б.Фролов. Предыстория символа. Сб. Этнознаковыя функцыі культуры. М., Наука, 1991 г.

2

Першым задзіночыў жах (страх) і Няма (Нішто), як і адсутнасць іх — з “эдэмам” Сёрэн Кіркегар у працы “Страх і трымценне”: “Цнота — гэта няведанне. У няведанні чалавек не вызначаны, як дух, але вызначаны душэўна ў еднасці са сваёй прыродай. Дух у людзях мроіць... У гэтым стане пануе згода і супакоенасць; аднак у той самы час тут знаходзідца і нешта іншае, што, між тым, не ёсць ні мірам, ні змаганнем, бо тут яшчэ няма нічога, з чым можна было б змагацца. Але што гэта тады? Нішто. А якое дзеянне мае нішто? Яно родзіць страх” (курсіў мой — В.А.). Праўда, Кіркегар, вызначыўшы Нішто за радзіму “страху і трымцення”, не лучыў гэтага звязу з феноменам запачаткавання метафізічнага мыслення. Нішто, жах і метафізіку значна пазней задзіночыў Марцін Гайдэгер (“Што ёсць метафізікай?”). Аднак ён таксама абмінае ўвагай праблему пачаткаў метафізічнага мыслення, ён толькі цалкам пагружае метафізіку, як падзею, у Нішто (“пытанне пра Нішто працінае сабой усё цэлае метафізікі...”), а жах робіць інструментам выяўлення наяўнасці Нішто. Таму ў Гайдэгера, насуперак Кіркегару, не Нішто спараджае страх, а “Жах прыадчыняе Нішто”.

3

Парадаксальнасьць гэтай і ніжэй пададзеных тэзаў сьведчыць пра неабходнасьць радыкальнага разрозьненьня а) мэтафізычнага (онталягічнага) і эмпірычнага ўзроўняў нашай свабоды (несвабоды); б) зьнявольнага й вызвольнага дзеяньняў (і ліку) нашай паланёнасьці. Гэта апошняе мае дачыненьне да безасобаснай, ці неіндывідуяванай, выточнай паланёнасьці індывіда “Яно” (разнастайнымі ананімнымі неасэнсаванымі структурамі досьведу) і паланёнасьці індывідуяванай (сьвядомага самападпарадкаваньня як нашай адчыненасьці перад аб’ктыўным, Іншым, іх ісцінай і як магчымасьці нашага самаажыцьцяўленьня ў якасьці спэцыфічна чалавечых, ці культурных, істот). У апошнім выпадку самападпарадкаваньне зьяўляецца вызвольным актам і ёсьць служэньнем сутнасна-чалавечаму ў нас.