Читать «Як красназорцы зямлi сцуралiся» онлайн - страница 4

Адам Бабареко

— Дык вось яно як у вас, а я думаў, што i сапраўды адцуралiся ды куды выехалi, цi што, як мне тая баба нагаварыла, — загаварыў я i запытаўся: — А калi ж гэта вы пазабудоўвалiся гэтак?

— А вось за гэтыя ўсё ж гады. Скора, як стала савецкая ўлада, мы дзерава дасталi. А цяпер памаленьку i будуемся… Ну, я ўжо злезу: мне трэба вось гэтаю дарожкаю. Гэта ж вось было балота, а гуртам ужо асушылi, цяпер хоць з канём едзь.

— То бывай здароў, - адазваўся я i заматаў пугаю, а сам сабе падумаў: «Вось як мужыкi адцурваюцца зямлi». I ўспомнiлiся словы нябожчыка Мiхаля: «А розум хоць цiха, памаленечку, ды ўсё расце i паднiмаецца на ногi сярод мужыкоў».

Дык ось, браткi, i смякайце ды самi на дарогу выбiвайцеся!

1922 г.