Читать «Як красназорцы зямлi сцуралiся» онлайн - страница 2

Адам Бабареко

— А-а, адмянiлiся, — падзiвiўся я.

Шмат новых будынкаў паабапал шырокай вулiцы, як яблычкi зiхацяць. Хораша так гэта паабгароджваны новымi частаколамi, а то i дошчачкамi. За хатамi вiдаць садзiкi пазасаджваны. Так вось i трапечуць сваiмi лiсточкамi, нiбы ўжо вучацца прыманьваць да сябе ў спёку-гарачыню. Не вiдаць штось i цэркаўкi. А дзе, як мне памятаецца, быў выган — здаля вiдаць — калосiцца жытцо, быццам наша балота чаротамi.

«Шмат адмянiлася», — думаю сабе. Толькi з прыезду нашага, нiбы якiя здыхляцiны, валяецца кучак некалькi асунуўшыхся, асiвеўшых будынкаў. Гэта, як я потым дазнаўся, былi гнёзды даўнейшых багацеяў, што камандавалi, бывала, усёй вёскаю.

Тут мне захацелася пiць, ведама, улетку ад гарачынi. Дай, думаю, забягу ў якую хату. Прыпынiў каня, закiнуў лейцы за частакол i заходжу.

— Дзень добры!

— Дзень добры! — адказвае якаясь бабулька.

Папрасiў вады, напiўся. Бабулька папытала, адкуль i куды я еду, папытала, што на свеце чуваць. Я гэта адказаў, як звычайна, i дадаў: «А, ад лiха цiха, дый дабра не чуваць».

— Але ж, мой саколiк, — загаварыла бабулька. — Вось у нас лiха ведае што выдумляюць. Цэркаўка пазалетась згарэла, а кажуць, што яе тут нехта з нашага ж сяла падпалiў. А новай i не думаюць будаваць. Нейкiх камiтэтаў навыдумлялi, прадстаўленнi нейкiя робяць. Ды цi чуў, чалавеча, амаль не ўсе зямлi свае паадцурвалiся, ды ўсё нейкiм хаўрасам — i не разбярэш. Але ж кажуць, хаўрусна — гнюсна, так i гэта. Адступiўся бог ад нашых красназорцаў. Не той свет пайшоў.

Мо б яна i яшчэ што нудзiла, але ж вiдно, як чалавек нудзiць, дык неяк слухаць ахвоты няма. Бачыш чалавек адно, а табе напяваюць другое.

— Няма мне часу, бабулька. Трэба ехаць, хаця б да вечара заехаць, завярнуўся i пайшоў.

Еду я.

На вулiцы адно дзецi сям-там дурэюць, смяюцца. I да майго вуха не раз далятаў пiсклiвы галасок:

— Я бальшавiк, а ты?..

— Ты будзь нiбы пан, а мы цябе праганяць…

«Вось налiха вас, як вы ўсё скора пераймаеце», — падумаў я, i неяк весела на душы зрабiлася.

Праязджаю.

Бачу будынак большы, як звычайныя хаты. Нават гонтамi пакрыты. Нешта i напiсана на iм, але, ведама, як няграматны, я i не разабраў што.

Але мяне больш за ўсё заняла думка, як гэта яны ад зямлi адцуралiся, як казала тая бабуля. Вот хочацца ў каго распытацца, як улетку пiць. Аж бачу, перада мной iдзе чалавек з касою. Я гэта таркануў свайго гнядога. Думаю, напэўна красназорац.

— На сенажаць?.. Прысядзь, пад'едзеш крышку, — а ў самога на вуме, каб распытацца, дык так i смажыць-карцiць.

— З Красназорак? Касiць?..

— Але. Балота там кавалак быў, дык сёння трэба скончыць.

— Каму ж гэта косiце?.. Я чуў, вы зямлi адцуралiся. — Не верылася мне, як убачыў я чалавека з касою.

— Ды яно так, можна сказаць, адцуралiся, але ж косiм сабе.

— Як гэта «адцуралiся i косiм»?

— А так, браце. Бывала, корпалiся мы на сваiх загончыках, корпалiся, а далей i абрыдзела. Ты i туды, ты i сюды, а яно ўсё — няхваткi, а яно ўсё недастаткi. Як прыйшла гэта савецкая ўлада, то нам i прырэзалi крыху зямлi, але ж што, калi ўзбiцца на гаспадарку трудна. Тое ёсць, таго няма. Як кажуць, — хлеб ёсць, квасу няма. Так i мы — не спытвалi таго i другога разам. А багатшыя за нас усё пасмiхоўвалiся — падкепвалi. Але ж толькi таго — смейцеся, калi вам смешна, хоць вам-та плакаць хочацца, думалася нам. А мы будзем рабiць, як нам розум дыктуе. Ды прыязджалi да нас з месцаў з рознымi парадамi, але ўсяго было — i верылi i не верылi.