Читать «Забаставаў» онлайн - страница 35

Джэк Лондан

— Я парашыў пабудаваць сабе інгу, — сказаў ён аднойчы Клош-Квану і яшчэ некалькім паляўнічым. — Яна павінна быць вялікай і раскошнай, каб мне і маёй матцы, Айкізе, добра было жыць у ёй.

— Праўда кажаш, — згаджаліся эскімосы, ківаючы галовамі.

— Але ў мяне няма часу. Мая справа — паляваньне, і на гэта я трачу ўвесь свой час. Будзе справядлівым, калі мужчыны і жанчыны, на якіх траціцца мая здабыча, пабудуюць для мяне інгу.

Інгу была збудавана нават раскашнейшая ілепшая за Клош-Кванаву. Кіш і яго матка перабраліся туды, і Айкіга ўпяршыню пачала жыць у багацьці і гонары з таго часу, як памер яе муж…

Але эскімосы ўсё-ж вельмі цікавіліся таемнасьцю Кіша, а аднойчы Углук перад усімі абвінаваціў яго ў чараўніцтве.

— Цябе абвінавачваюць, — злосным голасам загаварыў Углук, — ты маеш сувязь з злымі духамі, і таму табе заўсёды шанцуе.

— Хіба мяса дрэннае? — адказаў на гэта Кіш. — I хіба хто-небудзь у вёсцы захварэў ад таго, што зьеў мяса. Адкуль ты ведаеш, што гэта чараўніцтва? Ці, можа, ты толькі так думаеш таму, што цябе зьядае зайздрасьць?

Углук змоўк, яму стала сорамна, і калі ён адступіўся ад Кіша, жанчыны пасьмяяліся з яго. Але праз некаторы час, на сходзе, пасьля доўгіх спрэчак, парашылі паслаць за ім усьлед шпіёнаў, калі ён зноў пойдзе на паляваньне, і так даведацца пра спосабы яго паляваньня.

Паляваньне Кіша

Калі ён у наступны раз пашоў на паляваньне, два маладыя эскімосы, Бім і Баўн, самыя спрытныя паляўнічыя ў вёсцы, пашлі назіркам усьлед за ім.

Вярнуліся яны праз пяць дзён, і вочы іх блішчалі, і языкі дрыжалі ад нецярплівасьці расказаць усё, што яны бачылі.

У хаце Клош-Квана быў сьпешна скліканы сход, і Бім пачаў апавядаць.

— Браты, па вашаму загаду мы пашлі па сьлядох Кіша, і пашлі мы асьцярожна, каб ён ня мог нас убачыць. Гэтак шлі мы палавіну дня, пакуль Кіш не спаткаў мядзьведзя. Гэта быў вельмі вялікі мядзьведзь.

— Большых ня бывае, — дадаў Баўн і пачаў сам апавядаць далей. — І мядзьведзю гэтаму зусім не хацелася мець справу з Кішам, ён зьвярнуў у бок і памалу пашоў прэч да лёдзе. Мы бачылі гэта з берагавой скалы. Мядзьведзь ішоў проста да нас, а за ім ішоў Кіш, без усялякага страху.

Ён моцна крычаў на мядзьведзя, размахваў рукамі і страшна шумеў. Тады мядзьведзь узлаваўся, стаў дубка і замармытаў, але Кіш падышоў проста да мядзьведзя…

— Так, — падхапіў Бім і казаў далей. — Кіш падышоў да мядзьведзя. Мядзьведзь пусьціўся за ім, тады Кіш пабег прэч. Калі ён бег, дык кінуў на сьнег маленькі круглы шарык. Мядзьведзь спыніўся, панюхаў яго, а потым праглынуў. А Кіш усё бег і ўсё кідаў на сьнег маленькія круглыя шарыкі, а мядзьведзь усё глытаў іх.

Пачуліся крыкі недаверлівасьці, а Углук дык проста заявіў, што гэта хлусьня.

— Мы бачылі гэта сваімі вачыма, — заявіў Бім.

— Так, так, — падтрымаў Баўн. — І ўсё гэта цягнулася датуль, пакуль мядзьведзь раптам зноў стаў дубка, зароў ад болю і, як зьбянтэжаны, замахаў пярэднімі лапамі. А Кіш адбегся далёка ад таго месца. Мядзьведзь зусім не заўважаў яго, бо маленькія шарыкі ўчынялі яму страшэнны боль.