Читать «Забаставаў» онлайн - страница 34

Джэк Лондан

— Ён скора вернецца, — казалі яны, каб супакоіць яе.

— Няхай ён сабе ідзе на паляваньне — гэта будзе для яго добрай навукай, — казалі паляўнічыя. — Ён зараз вернецца і стане спакойным, і гаворка яго будзе мяккаю да сьмерці яго.

Таемнасьць Кіша

Мінуў дзень, мінуў другі; на трэці наляцела страшная навальніца, а Кіш усё ня прыходзіў. Айкіга рвала на сабе валасы і вымазала свой твар нагарам ад цюленевай тлустасьці ў адзнаку жалобы. Жанчыны ўпікалі мужчынам за тое, што яны пакрыўдзілі малога і сталі прычынай яго сьмерці. Мужчыны нічога не адказвалі і зьбіраліся ісьці шукаць цела Кіша, як толькі сунімецца навальніца.

На наступны дзень, раніцай, Кіш прышоў у вёску. На плячох ён нёс цяжкі кавалак мядзьведзіны. У яго хадзе і ва ўсёй постаці адчувалася паважнасьць, гаворка яго была сталай і сур’ёзнай.

— Возьмеце сабак і сані і ідзеце па маіх сьлядох, — сказаў ён. — Там, на лёдзе, шмат мяса— зэ. біта мядзьведзіца і двое вялікіх мядзьведзяў.

Айкіга, матка, была вельмі рада, але Кіш, як сталы мужчына, сказаў толькі:

— Хадзем, Айкіга, будзем есьці. А потым я лягу спаць, бо я вельмі змарыўся.

І ён увайшоў у інгу і ўсмак пад’еў, а потым спаў аж цэлых дваццаць гадзін.

Такому здарэньню спачатку ніхто ня верыў. Паляваць на белага мядзьведзя вельмі цяжка і страшна, а забіць мядзьведзіцу з дзецьмі — гэта ўжо штосьці нячуванае для Кіша. Людзям ніяк не хацелася паверыць, што хлапчук Кіш, ды яшчэ адзін, без усялякай дапамогі, забіў такую мядзьведзіцу.

Нарэшце, паляўнічыя рушылі ў дарогу, мармычучы, што ён, напэўна, не расьсек тушы забітых мядзьведзяй. На далёкай поўначы гэта звычайна робіцца ўсьлед-жа, як толькі забіваюць зьвера, бо мяса зьмярзаецца і потым ніякімі нажамі яго не парэжаш, а ўзваліць на сані і цягнуць па лёдзе мёрзлую мядзьведжую тушу, вагою пудоў на восемдзесят, таксама нялёгкая справа.

Прышоўшы на месца, паляўнічыя ўбачылі ня толькі забітых зьвяроў, але і гаспадарлівую руплівасьць: Кіш, як сталы паляўнічы, выняў вантробы.

З гэтага дня ўсе загаварылі аб таемнасьці Кіша, і таемнасьць гэта з кожным днём станавілася ўсё больш незразумелай.

У другі раз ён забіў рослага маладога мядзьведзя, а ў трэці — вялікага старога мядзьведзя і мядзьведзіцу.

Ён звычайна ішоў на тры — чатыры дні, але здарылася і так, што ён цэлы тыдзень вандраваў па лёдавай цаліне. Ён адмаўляўся браць з сабою каго-небудзь, і ад гэтага людзі яшчэ больш дзівіліся.

— Як ён гэта робіць? — пыталіся яны адзін у другога. — Ён ніколі не бярэ з сабою нават сабакі, а сабака можа шмат дапамагчы.

У вёсцы пачалі гутарыць аб чарах Кіша.

— Яму памагаюць злыя духі, — казалі некаторыя, — і праз гэта яму гак шанцуе.

— А можа гэта ня злыя, а добрыя духі, — казалі другія. — Хто ведае?

А Кішу сапраўды шанцавала, і менш спрытныя паляўнічыя толькі тое і рабілі, што вазілі ў вёску яго здабычу.

Дзялілася здабыча заўсёды справядліва. Таксама, як і яго бацька, ён сачыў за тым, каб самая старэнькая бабулька і самы стары дзед атрымлівалі-б роўную з усімі долю, і пакідаў сабе ня больш чым даваў іншым. Дзякуючы ўсяму гэтаму, людзі паважалі яго і пачалі ўжо гаварыць аб тым, каб зрабіць яго правадыром пасьля старага Клош-Квана. Успамінаючы аб усім, што ён зрабіў, людзі чакалі, што ён зноў прыдзе на сход, але ён ня прыходзіў, а ім сорамна было паклікаць яго.