Читать «Забаставаў» онлайн - страница 30

Джэк Лондан

Наверсе ён толькі няясна праз туман убачыў пустую ваганэтку, што перапраўлялася з другога берагу з такой-жа сьпешнасьцю, як і поўная. Ваганэтка была прыблізна за сто пяцьдзесят мэтраў ад яго. Гэта значыла, як ён ведаў, што недзе ў шэрай цемені, у ста мэтрах над ракою, і за сто пяцьдзесят мэтраў ад другога берагу, спакойна віселі Сьпілен і яго жонка.

Тры разы Джэры спрабаваў моцна крычаць, але з-за навальніцы не далятаў адказ. Здавалася, зусім нельга пачуць іх або каб яны пачулі яго. У той час, як Джэры стаяў так, думаючы, што рабіць, хмары раптам ўзьняліся вышэй і парадзелі. Ён, як праз туман, убачыў перад сабою напоўненую да краёў Сакрамэнто і на міг згледзеў абрысы ваганэткі з мужчынай і жанчынай у ёй. Потым хмары зноў, яшчэ гусьцей чым раней, заслалі ўсё кругом.

Хлопчык рупліва агледзеў калаўрот, — ён быў у поўнай спраўнасьці. Відаць, сапсаваўся калаўрот на другім беразе. Яго ахапіў жах ад думкі пра мужчыну і жанчыну, якія калыхаліся ў лядашчай ваганэтцы над бяздоньнем, у самым сэрцы навальніцы, ня ведаючы, што робіцца на беразе.

Не заставалася нічога іншага, як пераправіцца на другі бераг. Да гэтага часу на ім ня было ўжо ніводнай сухой ніткі, і ён таму, ня гледзячы на дождж, бег як мага па сьцежцы Да «Залатога Дракона».

Вецер дзьмуў яму ў сьпіну, і пераправіцца было лёгка, ня гледзячы на тое, што на другім канцы кабеля ня было Хола, каб кіраваць тормазам і рэгуляваць ход ваганэткі. Джэры сам памагаў сабе ў гэтай рабоце, перакінуўшы пятлёю тоўстую вяроўку праз нярухомы кабель.

Ён яшчэ лепш уявіў сабе страх Сьпілена і яго жонкі, калі вецер з усяе сілы накінуўся на яго, сьвішчучы і выючы навакол, то нагінаючы, то падкідаючы ваганэтку.

І гэта дало яму новай сілы і сьмеласьці, калі ён, пераехаўшы на другі бераг, пачаў, змагаючыся з встрам, прабірацца да «Залатой Мары».

Але, як ня дзіўна, калаўрот быў спраўны. Усё было ў парадку на абодвых канцох. Дзе-ж была перашкода? цяпер ясна, што на сярэдзіне.

Ад гэтага берагу ваганэтка са Сьпіленам і яго жонкаю была ўсяго за сто пяцьдзесяць мэтраў. Ён мог разгледзець мужчыну і жанчыну, якія нагнуліся на две ваганэткі і цярпелі ад лютага ветру і дажджу. Часам, калі дождж і вецер крыху зьмяншаліся, ен крычаў Сьпілену, каб той агледзеў калёсы ваганэткі.

Сьпілен, як відапь, пачуў, бо Джэры ўбачыў, як ен асьцярожна падняўся на калені і правёў рукамі па калёсах. Потым ён павярнуў твар да берагу.

— Яны не папсуты.

Словы даляцелі да Джэры слабымі і далёкімі, нібы з-пад зямлі. Але што-ж тады папсавалася? Калі так, напэўна нешта здарылася з Друтою, пустою ваганэткаю, якую ён ня мог. бачыць, але якая, як ён ведаў, знаходзілася недзе там, у гэтай страшной нетры, за сто пяцьдзесят мэтраў ад ваганэткі Сьпілена. І Джэры скеміў, што зрабіць. Джэры было ўсяго толькі чатырнаццаць гадсў, ён яшчэ быў слабы, хударлявы, але жыў ён сярод гор, бацька нямала вучыў яго «мораходзтву», і ён ня вельмі баяўся вышынь.