Читать «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 9» онлайн - страница 343

Васіль Быкаў

Альпийская баллада

Литературный сценарий (стар. 76)

Друкуецца ўпершыню паводле машынапісу, які захоўваецца ў фондзе кінастудыі «Беларусьфільм»: БДАМЛМ. Ф. 112. Воп. 1. Адз. зах. 402. Арк. 179–264.

Датуецца паводле паметы ад рукі на апошнім аркушы машынапісу: «8/III–64 г.».

Прапанову напісаць кінасцэнарый па матывах аповесці «Альпійская балада» В. Быкаў атрымаў напрыканцы 1963 г. — у лістападзе ён пісаў Н. Гілевічу: «Пісаць прозу пакуль не збіраюся. Збіраюся з 12 лістапада ў Каралішчавічы пісаць сцэнарый». А ў снежні паведамляў Л. Геніюш: «Нядаўна прыехаў з Мінска, дзе прабыў тыдзень у Каралішчавічах на семінары кінадраматургаў. Мінская студыя збіраецца зрабіць карціну па новай аповесці, ну і просіць мяне напісаць сцэнарый. Відаць, так і зраблю […]». І ўжо вясной 1964 г.:

«Я ездзіў на кінастудыю, выклікалі на рэдакцыйную калегію. Хочуць ставіць фільм па баладзе, ужо ёсць рэжысёр, напісаў я і сцэнарый, хоць яшчэ не ўсё добра ў ім. Я думаю, няхай робяць, характар Івана мне таксама да спадобы, хоць я і не меў на ўвазе ствараць вобраз святога, без страху і дакору рыцара. Гэта просты хлопец, які пражыў нялюдскае жыццё (25 год), але які захаваў у сабе ўсё самае высакароднае, хоць яно ў яго і не ляжыць на плячах і не блішчыць».

Пазней пісьменнік наступным чынам прыгадваў тыя даўнія падзеі:

«…вядома, напомніла пра сябе Беларуская кінастудыя — сказалі, што можна зьняць вельмі прыгожы, рамантычна-патрыятычны фільм міжнароднага гучаньня. Я не знайшоў аргумэнтаў супроць. Мабыць, ранейшыя пакуты з „Трэцяй ракетай“ пачалі забывацца, думалася, тут будзе інакш. […]

Як пісаць сцэнары, я ўжо ведаў, нешта даволі хутка накрэмзаў.

Здымаць фільм узяўся вопытны рэжысэр Барыс Сьцяпанаў.

Некалі Алесь Адамовіч казаў, што ўсе савецкія рэжысэры аднолькавыя і адрозьніваюцца адзін ад аднаго хіба тым, як адносяцца да сцэнару. Адны бясконца перарабляюць яго самі, змушаюць на тое аўтара, а то і наймаюць памагатых. Другія, атрымаўшы сцэнар, кідаюць яго на сьметнік і здымаюць самі, як хочуць. Хто зь іх лепшы, невядома, але вынік заўсёды аднолькавы.

Мой папярэдні рэжысэр Рычард Віктараў, відаць, адносіўся да першай рэжысэрскай групы, ён выціскаў зь мяне ды іншых, хто да таго меў дачыненьне, усе сокі, дамагаючыся дасканаласьці. Другі ж, Сьцяпанаў, як толькі атрымаў зацьверджаны сцэнар, адразу ж кудысьці зьнік. І толькі калі група выехала на натурныя здымкі, запрасіў аўтара прыехаць, найперш каб адпачыць на прыродзе».