Читать «Мікола Аўрамчык» онлайн - страница 3

Успаміны

Я праводзіў Змітрака Бядулю да самай кватэры. Жыў ён на рагу Даўгабродскай і Савецкай вуліц, непадалёку ад вялікага новага інтэрната інстытута народнай гаспадаркі.

Пасля гэтага вечара Змітрок Бядуля здаваўся мне ўжо зусім іншым. Не тое што нясмелым... Ён быў нейкім безабаронным... У яго характары было гэтулькі жаноцкасці і сціпласці...

***

Цяпер, відаць, ніхто з маладых пісьменнікаў не ведае, якую ролю ў лёсе паэтаў майго пакалення адыграў Аркадзь Куляшоў, як старэйшы таварыш, клапатлівы настаўнік і добры дарадца.

У даваенныя гады ён працаваў кансультантам па паэзіі ў кабінеце маладога аўтара.

Аркадзь Аляксандравіч адказваў пачынаючым шчырымі лістамі, у якіх разглядаў кожны верш, выказваў заўвагі наконт паасобных строф і радкоў. Яго своеасаблівыя і цікавыя парады былі адкрыццём і незвычайнасцю для нас на перыферыі.

3 лёгкай рукі Аркадзя Куляшова я пачаў друкавацца ў рэспубліканскіх выданнях.

Аднойчы са школы я даслаў у кабінет мала­дога аўтара некалькі вершаў. Аркадзь Аляксандравіч у лісце адказаў, што яны яшчэ не ўяўляюць цікавасці і толькі верш «Парашутыстка», на яго думку, варты ўвагі... Яго ён пастараецца перадаць для друкавання ў рэдакцыю юнацкай га­зеты.

Як кожны пачатковец, які з нецярплівасцю жадае ўбачыць у друку свой твор, я чакаў-чакаў і, не дачакаўшыся, напісаў ліст у «Чырвоную змену», у якім пытаўся, ці ёсць у рэдакцыі мой верш «Парашутыстка». Адкуль адказалі, што такога верша ў іх ніколі не было і яны нічога не ведаюць пра яго.

Якое ж было маё здзіўленне, калі праз пару месяцаў я атрымаў часопіс «Полымя рэвалюцыі», дзе быў змешчаны гэты верш. Аказваецца, туды перадаў яго Аркадзь Куляшоў.

Помню, як я ўпершыню зайшоў у кабінет ма­ладога аўтара. Ён знаходзіўся на другім лаверсеДома пісьменнікаў. Я паказаў Аркадзю Аляксандравічу вершы. Пад імі не было напісана прозвішча. Ён глянуў на почырк і весела сказаў:

— А, Аўрамчык!.. Будзем знаёмы!

Відаць мы, пачаткоўцы, так надакучвалі яму сваімі вершамі, што ён ведаў нас па почырках!

Калі вучыўся ў Мінску, я часта прыходзіў на кансультацыю да Аркадзя Куляшова. Прыходзілі да яго і мае сябры і таварышы — Аляксей Коршак, Уладзімір Рагуцкі, Аркадзь Гейнэ.

Няцяжка ўявіць, чаму мы прыходзілі менавіта да яго. У той час гэта быў вядомы паэт, які выдаў зборнікі «Росквіт зямлі», «Па песню, па сонца», «Медзі дождж», «Аманал», «Гарбун». Мы іх чыталі і добра ведалі. У яго было чаму па*,учыцца...

На першым курсе ў інстытуце я напісаў верш «Адлёт жураўлёў» і прынёс яго Аркадзю Куляшову. Ён уважліва прачытаў верш, зрабіў некалькі заўваг па радках і словах. Я потым выправіў іх і зноў прыйшоў у кабінет маладога аўтара. Ар­кадзь Аляксандравіч зноў прагледзеў верш і накіраваў мяне з ім у рэдакцыю «Полымя рэвалюцыі», якая размяшчалася на першым паверсе До­ма пісьменнікаў. Верш быў надрукаваны позняй восенню 1938 года.

Аркадзь Куляшоў не толькі дапамагаў нам па­радам!, ён умеў яшчэ і заахвочваць нас аднаго перад адным.